Рейтинг@Mail.ru
Уважаемый пользователь! Ваш браузер не поддерживает JavaScript.Чтобы использовать все возможности сайта, выберите другой браузер или включите JavaScript и Cookies в настройках этого браузера
Регистрация Вход
Войти в ДЕМО режиме

Ждали телёнка, а дал Бог ребёнка.

Населенные пункты Игуменского уезда (Пуховичского района), которые не существуют либо переименованы (на белорусском языке)

Назад

 

АБДЗЕЛКІ, пасёлак у Шацкім сельсавеце, не існуе з 1978 г.
АЛЬХОЎКА, веска ў Пярэжырскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. урочышча, 2 двары, 9 жыхароў. У 1968 г. злілася 3 в. Пяскі.
АПЛЯЎНІЦА (да 1964 г.), вёскау Дубраўскім сельсавеце. Перайменавана ў в. Ягадная.
АРЭХАЎКА, веска у Сяргеевіцкім сельсавеце. Знята з уліку 27.09.1993 г. Жыхары пераехалі ў іншыя населеныя пункты.
АСТРАЎКІ, веска ў Вузлянскім сельсавеце. У 1966 г. злілася з пас. Ленінскі.
БАБЫ, пасёлак у Блужскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядомы як маёнтак у Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 1 двор, 76 жыхароў. У 1966 г. зліўся з в. Блужа.
БАЛАМУТАВІЧЫ, веска да 1964 г. Перайменавана ў в. Зарачаны ў Навапольскім сельсавеце.
БАЛАЧАНКА, веска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. упамінаецца як урочышча у Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні, 4 двары, 26 жыхароў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны веска, 26 двароў, 80 жыхароў. У 1943 г. спалена гітлераўцамі. Жыхары пераехалі ў іншыя населеныя пункты.
БАРАВАЯ, пасёлак у Гарэлецкім сельсавеце. Перад Вялікай Айчыннай вайной было 8 двароў, 28 жыхароў. У 1943 г. спалены гітлераўцамі. Не адноўлены.
БАРСУКІ, веска ў Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1917 г. 7 двароў, 43 жыхары. Да 1940 г. жыхары пераехалі ў іншыя населеныя пункты. Веска знята з уліку.
БАРСУКОВА ГРАДА, пасёлак у Блужскім сельсавеце. У пачатку XX ст. упамінаецца як урочышча, 6 двароў, 47 жыхароў. Не існуе з 1966 г.
БЕЛІВА, веска ў Ананіцкім сельсавеце. Злілася з в. Падбярэжжа. Знята з уліку ў 1968 г.
БЕРАЗЯНКА, веска ў Пухавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядома як урочышча, 7 двароў, 39 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной веска, 19 двароў, 80 жыхароў. Гітлераўцы 6.09.1943 г. спалілі вёску разам з 43 яе жыхарамі. Не адноўлена.
БЕРАЗЯНКА, веска ў Пухавіцкім сельсавеце. Не існуе з 1978 г.
БЛАШЧЫТНІКМ, веска ў Селецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г. 8 двароў, 51 жыхар. Знята з уліку ў 1978 г., жыхары пераехалі ў іншыя населеныя пункты.
БЛАШЧЫТШКІ2, веска ў Селецкім сельсавеце. У 1909 г. урочышча, 3 двары, 16 жыхароў. У 1978 г. жыхары пераехалі ў іншыя населеныя пункты. Знята з уліку.
БОР, веска ў Дрычынскім сельсавеце. Знесена (54 двары) у 1993 г. у сувязі з будаўніцтвам Мінскай ЦЭЦ5
БОР, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. Не існуе з 1966 г. Жыхары пераехалі ў в. Навасёлкі.
БОР1, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1966 г. зліўся з в. Бор.
БЯРОЗАЎКА, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. Сселены ў 1932 г. у в. Навасёлкі.
ВАРОНІЦКАЯ СЛАБАДА, веска ў Рудзенскім пассавеце. На 1917 г. сяло, 74 двары, 354 жыхары. У 1930ыя гг. веска. У 1966 г. злілася з в. Варонічы.
ВАРОНІЧЫ, веска ў Вецярэвіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядома як засценак, 16 двароў, 80 жыхароў. Не існуе з 1972 г.
ВАРОНІЧЫ, пасёлак у Рудзенскім пассавеце. У 1966 г. абяднаны з в. Варонічы.
ВОБЧАЕ, веска ў Селецкім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядома як урочышча, 20 двароў, 94 жыхары. У 1918 г. адкрыта пачатковая школа, у якой у 1922 г. вучыліся 33 хлопчыкі і 10 дзяўчынак. 3 1935 г. да 1964 г. і з 1968 г. да 1976 г. цэнтр Селецкага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы загубілі 25 жыхароў. У 1976 г. злілася з в. Селецк.
ВОСТРАЎ, веска ў Дубраўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. вядома як урочышча, 3 двары, 10 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г. пасёлак, 15 двароў, 70 жыхароў. У 1976 г. злілася з в. Омельна.
ВУЗКІ, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. Абяднаны з в. Сетча. Зняты з уліку 28.09.1967 г.
ВЫГОДА, веска ў Вузлянскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну спалена гітлераўцамі. Не адноўлена.
ВЫГОДА, пасёлак у Рудзенскім пассавеце. Абяднаны з в. Русаковічы. Зняты з уліку 24.11.1966 г.
ВЯЛІКАЯ ЛУКА, пасёлак у Вузлянскім сельсавеце. Зліўся з в. Азярычына. Зняты з уліку 24.11.1966 г.
ВЕНДЗЕЖСКАЯ СЛАБАДА, веска ў Навасёлкаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 22 двары, 188 жыхароў. У 1940 г. веска злілася з в. Вендзеж.
ГАНУТАВА, веска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. ваколіца, 14 двароў, 57 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной веска, 17 гаспадарак, 63 жыхары. У сакавіку 1944 г. спалена гітлераўцамі. Не адноўлена.
ГОРКА, пасёлак у Блонскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. хутар, 10 двароў, 51 жыхар. Не існуе з 1974 г.
ГЛОД, веска да 1964 г. Перайменавана ў в. Мірная ў_ Селецкім сельсавеце.
ГРАБАЎЁ, веска ў Пухавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. 16 двароў, 115 жыхароў. Не існуе з 1978 г. Жыхары перасяліліся ў іншыя населеныя пункты.
ДУБІНКІ, пасёлак у Вузлянскім сельсавеце. Зліўся з пас. Махоўка. Зняты з уліку 24.11.1966 г.
ДУБРАЎКА, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. 6 двароў, 24 жыхары. У 1939 г. далучаны да пас. Новы, які не існуе з 1967 г.
ДУБРАЎКА, пасёлак у Навапольскім сельсавеце. Жыхары перасяліліся ў іншыя населеныя пункты. Зняты з уліку 31.01.1994 г.
ДУБРОВА, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. Не існуе з 1932 г. Жыхары перасяліліся ў в. Навасёлкі.
ДУКОРКА, веска ў Дукорскім сельсавеце. У пачатку XX ст. 101 двор, 671 жыхар. Злілася з в. Дукора. Знята з уліку 28.09.1967 г.
ЖОЛУДЗЬ (ЖАНУДЗЬ), пасёлак у Рудзенскім пассавеце. Паводле перапісу 1926 г. 16 двароў, 70 жыхароў. Перад Вялікай Айчыннай вайной тут было 15 двароў, 73 жыхары. У сакавіку 1944 г. гітлераўцы спалілі пасёлак, загубілі 5 жыхароў. Не адноўлены.
ЗАБАЛАЦЦЕ, веска ў Навасёлкаўскім сельсавеце. Перад Вялікай Айчыннай вайной тут было 14 двароў, 56 жыхароў. У маі 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску, загубілі 10 жыхароў. Не адноўлена.
ЗАБАЛЁЎСКІ ДВОР. Перайменавана ў 1922 г. у в. Чырвоны Кастрычнік.
ЗАГІБЕЛЬКА, веска ў Талькаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 4 двары, 16 жыхароў. Пазней пераўтворана ў вёску. Не існуе з 1938 г.
ЗАМАСТОЧЧА, веска ў Ананіцкім сельсавеце. У 1964 г. злілася з в. Крамяні.
ЗАМОШША, веска ў Селецкім сельсавеце. У 1917 г. вядома як засценак, 5 двароў, 32 жыхары. Не існуе з 1966 г. Жыхары перасяліліся ў іншыя населеныя пункты.
ЗАМЯЖЭННЕ, веска ў Селецкім сельсавеце. У 1917 г. паселішча, упамінаецца як засценак, 9 двароў, 48 жыхароў. Не існуе з 1966 г. Жыхары пераехалі ў іншыя населеныя пункты.
ЗАРЭЧЧА, веска ў Вецярэвіцкім сельсавеце. Не існуе з 1984 г.
ЗАРЭЧЧА, веска ў Навасёлкаўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. 3 двары, 13 жыхароў. У 1966 г. злілася з в. Падвілле.
ЗІМОВІШЧА, веска ў Селецкім сельсавеце. У 1917 г. вядома як урочышча, 2 двары, 15 жыхароў. Злілася з в. Карніча. Знята з уліку 24.11.1966 г.
ЗОСІНА, веска ў Пухавіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. упамінаецца як фальварак, 3 двары, 63 жыхары. Не існуе з 1972 г.
ІВАНАЎКА, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. У 1941 г. далучаны да пас. Новы, які не існуе з 1967 г.
ІГНАТАЎКА, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. Створаны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Згодна з перапісам 1926 г. 5 двароў, 26 жыхароў. У 1932 г. жыхары сселены ў в. Навасёлкі.
ІЗАБАЛЁВА, веска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. 19 двароў, 126 жыхароў. У 1976 г. далучана дав. Чырвоны Кастрычнік.
КАБЫЛІЧЫ, веска да 1964 г. Перайменавана ў в. Пцічанская ў Гарэлецкім сельсавеце.
КАМУНА, веска з 1921 г. да 1935 г. Перайменавана у в. Звязда ў Блонскім сельсавеце.
КАПЦЫ, веска ў Талькаўскім сельсавеце. Вядома з пачатку XX ст. як урочышча Амельненскай воласці Ігуменскага павета, 4 двары, 15 жыхароў. Паводле перапісу 1926 г. веска, 11 двароў, 40 жыхароў. У 1938 г. сселена (9 двароў, 32 жыхары). Цяпер урочышча Капцы.
КАР ДОННАЯ ФАБРЫКА, пасёлак у Турынскім сельсавеце. У 1962 г. пераўтвораны ў в. Светлы Бор.
КАРОБЧА, веска ў Селецкім сельсавеце. У пачатку XX ст. упамінаецца як урочышча Амельненскай воласці Ігуменскага павета, 7 двароў, 31 жыхар. Не існуе з 1978 г.
КРУГЛАЕ, веска ў Селецкім сельсавеце. Паводле перапісу 1917 г. урочышча Кнорынскай (былой Амельненскай) воласці Ігуменскага павета, 10 двароў, 58 жыхароў. Не існуе з 1978 г.
КРЬШІЦА, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. 21 двор, 97 жыхароў. У 1930 г. перайменаваны ў пас. Новы. Не існуе з 1967 г.
КУДЗЕРКА, веска ў Турынскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. пасёлак, 12 двароў, 67 жыхароў. Пазней веска злілася з в. Турын. Не існуе з 1968 г.
КУПАЛЫ, веска ў Талькаўскім сельсавеце. Заснавана пасля рэвалюцыі як пасёлак. У 1926 г. было 7 двароў, 36 жыхароў. У 1959 г. веска сселена (7 двароў, 29 жыхароў).
ЛЕШНІЦА, пасёлак у Пярэжырскім сельсавеце. У пачатку XX ст. паселішча ўяўляла сабой фальварак у Пярэжырскай воласці, 2 двары, 31 жыхар. Пазней пасёлак. У 1968 г. далучаны да сумежнай в. Лешніца.
ЛІПКІ, веска у Талькаўскім сельсавеце. У 1926 г. вядома як пасёлак, 17 двароў, 78 жыхароў. Пасля пасёлак пераўтвораны ў вёску. У 1958 г. сселена (6 двароў, 23 жыхары).
ЛІСІЧКІ, хутар у Навасёлкаўскім сельсавеце. Заснаваны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле перапісу 1926 г. 8 двароў, 35 жыхароў. У 1932 г. сселены ў в. Бор.
ЛУЖЬІЦА, веска ў Ананіцкім сельсавеце. Паводле перапісу 1897 г. урочышча, 1 двор, 7 жыхароў. На 1926 г. веска, 9 двароў, 45 жыхароў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 10 гаспадарак, 50 жыхароў. Гітлераўцы 8.03.1942 г. спалілі вёску разам з 8 жыхарамі. Не адноўлена.
ЛУКА, пасёлак у Шацкім сельсавеце. У 1911 г. вядома як засценак, 6 двароў, 41 жыхар. У 1966 г. сселена ў в. Задашчэнне (3 двары).
ЛУКАШОЎКА, веска ў Вузлянскім сельсавеце. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 7 двароў, 28 жыхароў. У кастрычніку 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску і загубілі 8 жыхароў. Не адноўлена.
МАЙ, пасе лак у Навасёлкаўскім сельсавеце. Не існуе з 1976 г.
МАЛЫЯ ПАЛЯНЫ, веска ў Пярэжырскім сельсавеце. Перастала існаваць у 1968 г.
МІХАЛЕВІЧЫ, веска ў Шацкім сельсавеце. У пачатку XX ст. 59 двароў, 405 жыхароў. Злілася з Шацкам. Знята з уліку 24.11.1966 г.
МІХАНАВІЧЫ, пасёлак у Пярэжырскім сельсавеце. У 1966 г. далучаны да в. Седча.
МЯДЗВЕДАЎКА, веска ў Навасёлкаўскім сельсавеце. На 1926 г. 16 двароў, 86 жыхароў. У 1966 г. абяднана з суседняй в. Міхайлава.^
НАВАСЁЛКІІ, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1966 г. далучаны да в. Навасёлкі.
НАВАСЁЛКІ2, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1966 г. далучаны да в. Навасёлкі.
НІВА, веска ў Селецкім сельсавеце. Злілася з суседняй в. Парэчча. Знята з уліку 24.11.1966 г.
НОВЫ, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце з 1930 г. У 1939 г. да яго далучаны пасёлкі Рог і Дубраўка, а ў 1941 г. — пасёлкі Іванаўка і Ячанка. Зліўся з в. Седча. Зняты з уліку 28.09.1967 г.
НОВЫ СВЕТ, пасёлак у Рудзенскім пассавеце. Зліўся з в. Цітва. Зняты з уліку 24.11.1966 г.
ПАДДУБЕ. У 1966 г. далучана да в. Міхайлава.
ПАДКАЗЕЛЛЕ, веска ў Шацкім сельсавеце. У пачатку XX ст. хутар, 4 двары, 29 жыхароў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны веска, 7 двароў, 42 жыхары. У кастрычніку 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску і загубілі 5 жыхароў. Не адноўлена.
НАД ЛЕССЕ, веска ў Навасёлкаўскім сельсавеце. У 1976 г. абяднана з в. Навасёлкі.
ПАЛЁК, пасёлак у Дубраўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 3 двары, 13 жыхароў. Не існуе з 1983 г.
ПАЛЯДЗІ, веска ў Вецярэвіцкім сельсавеце. На 1909 г. фальварак, 1 двор, 12 жыхароў. У 1917 г. хутар, пазней веска. Сселена ў в. Вяркалы (да 1954 г.).
ПАЛЯНЫ, веска ў Вузлянскім сельсавеце. У 1968 г. далучана да в. Вузляны.
ПАЛЯНЫ, пасёлак у Вузлянскім сельсавеце. У 1968 г. абяднаны з в. Залессе.
ПАРЭЦКІАСАВЕЦ, веска ў Селецкім сельсавеце. У пачатку XX ст. упамінаецца як урочышча Амельненскай воласці Ігуменскага павета, 4 двары, 16 жыхароў. У 1966 г. абяднана з в. Карніча.
ПАСЁЛАК САЎГАСА «ІНДУСТРЫЯ», у Блонскім сельсавеце да 1967 г. Зліўся з в. Блонь.
ПАСЁЛАК СІНЧАНСКАЙ МТС, у Дубраўскім сельсавеце. У 1966 г. абяднаны з в. Новы Уборак.
ПАСЁЛАК ТОРФАПРАДПРЫЕМСТВА «МІХАНАВІЧЬЬ, у Пярэжырскім сельсавеце. У 1966 г. абяднаны з в. Седча.
ПАСЁЛАК ТОРФАПРАДПРЫЕМСТВА «СЦЯГ САВЕТАЎ», у Голацкім сельсавеце. У 1966 г. далучаны да в. Матарова.
ПАХАР, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. Заснаваны пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паводле перапісу 1926 г. 9 двароў, 48 жыхароў. У 1939 г. абяднаны з в. Дрычын.
ПРЫБАЧ, пасёлак у Блужскім сельсавеце. У 1972 г. далучаны да в. Берлеж.
ПУСТЫ ВУГАЛ, веска ў Турынскім сельсавеце да 1964 г., потым стала называцца Каласоўка.
ПУШЧА, хутар у Дукорскім сельсавеце. У 1917 г. 1 двор, 7 жыхароў, адносіўся да Дукорскай воласці. Не існуе з 1939 г. Цяпер урочышча Пушча.
ПЯСКІ, пасёлак у Вузлянскім сельсавеце. Зліўся з в. Шалягі. Зняты з уліку 24.11.1966г.
РАБІНАЎКА, веска ў Дубраўскім сельсавеце. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 10 двароў, 36 жыхароў. У чэрвені 1944 г. спалена гітлераўцамі. Не адноўлена.
РАЛ, веска ў Селецкім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 6 двароў, 30 жыхароў. Не існуе з 1982 г.
РОГ, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. Паводле перапісу 1926 г. 9 двароў, 39
жыхароў. У 1939 г. далучаны да пас. Новы, які з 1967 г. не існуе.
РУДЫ, веска ў Суцінскім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 4 двары, 21 жыхар. Не існуе з 1976 г.
РЭЧКІ, пасёлак у Вузлянскім сельсавеце. Зліўся з пас. Ленінскі. Зняты з уліку 24.11.1966г.
САМІН, хутар у Навасёлкаўскім сельсавеце. Не існуе з 1932 г.
САРАЧЫНАВА, пасёлак у Навасёлкаўскім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 2 двары, 16 жыхароў. Да 1940 г. пераўтворана ў пас. Падлессе, які далучаны дав. Навасёлкі.
СВЯТОЕ (да 1960 г.), веска у Селецкім сельсавеце, потым стала называцца Ільінка.
СЕРАДЗІНА, веска ў Шацкім сельсавеце. У пачатку XX ст. 41 двор, 282 жыхары. Злілася з в. Шацк. Знята з уліку 24.11.1966г.
СМАЛЯРНЫ, пасёлак у Сяргеевіцкім сельсавеце. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 8 двароў, 39 жыхароў. У 1942 г. спалены гітлераўцамі. Не адноўлены.
СТАРАСЕЛЛЕ, веска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 13 двароў, 42 жыхары. У 1943 г. спалена гітлераўцамі. Не адноўлена.
СТАРОЕ ПОЛЕ, хутар у Навасёлкаўскім сельсавеце. Абяднаны з в. Кавалёва. Зняты з уліку 28.11.1967 г.
СТАРЫ ШАЦК, веска у Шацкім сельсавеце. У пачатку XX ст. маёнтак, 4 двары,
28 жыхароў. Пазней веска злілася з в. Шацк.
Знята з уліку 24.11.1966 г.
СЫРОВ АД НАЕ, веска ў Селецкім сельсавеце. Не існуе з 1978 г.
СЦІПІРКА, пасёлак у Шацкім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 1 двор, 9 жыхароў. Не існуе з 1972 г.
СЯЛЕЦ1 (да 1976 г.), веска у Селецкім сельсавеце, потым Селецк, цэнтр сельсавета.
СЯЛЕЦ2, веска ў Селецкім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 7 двароў,
29 жыхароў. Не існуе з 1976 г.
СЯЛЕЦ3, веска ў Селецкім сельсавеце. У пачатку XX ст. 5 двароў, 23 жыхары. Не існуе з 1976 г.
ТАКАВІШЧА, веска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 12 двароў, 37 жыхароў. У красавіку 1943 г. гітлераўцы спалілі вёску і загубілі 1 жыхара. Не адноўлена.
ТУРЫ, веска ў Селецкім сельсавеце. На 1921 г. урочышча, 2 двары, 10 жыхароў. У 1960 г. жыхары перасяліліся ў в. Перасёлкі.
ХАРАВІЧЫ, веска ў Дукорскім сельсавеце. У пачатку XX ст. было 149 двароў, 1037 жыхароў. Злілася з в. Дукора. Знята з уліку 28.09.1967 гл. Цяпер вуліца Блажко.
ХАЦЕШАВА, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. Не існуе з 1978 г.
ХЛЕБАЎКА, веска ў Ананіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. засценак, 5 двароў, 33 жыхары. На 1917 г. урочышча, пазней — веска. У 1968 г. далучана да в. Падбярэжжа.
ХРАНАВОЕ (да 1964 г.), веска у Селецкім сельсавеце, потым Грыбное.
ЦАГЕЛЬНЯ, веска ў Вецярэвіцкім сельсавеце. У пачатку XX ст. урочышча, 1 двор, 7 жыхароў. У 1917 г. хутар. У 1939 г. веска сселена ў в. Міхалова.
ЧЫРВОНАЯ ГОРКА, пасёлак у Ру дзенскім пассавеце. Зліўся з сумежнай в. Русаковічы. Зняты з уліку 24.11.1966 г.
ЧЫРВОНЫ АРАТЫ, веска ў Ананіцкім сельсавеце. Злілася з в. Падбярэжжа. Знята з уліку ў 1968 г.
ЧЫРВОНЫ БАРОК, веска ў Ананіцкім сельсавеце. Злілася з в. Падбярэжжа. Знята з уліку ў 1968 г.
ЧЫРВОНЫ БЕРАГ, пасёлак у Вуз лянскім сельсавеце. У 1966 г. абяднаны з пас. Махоўка.
ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНІК, веска ў Турынскім сельсавеце. Абяднана з в. Турын у 1968 г.
ЧЫРВОНЫ МАЯК, веска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце. Перад Вялікай Айчыннай вайной было 22 двары, 75 жыхароў. У кастрычніку 1942 г. гітлераўцы спалілі вёску і загубілі 1 жыхара. Не адноўлена.
ЧЫРВОНЫ ШЛЯХ, веска у Пярэжырскім сельсавеце. Не існуе з 1968 г.
ЯСНАЕ, пасёлак у Шацкім сельсавеце. У 1965 г. сселены ў в. Шацк.
ЯЧАНКА, пасёлак у Дрычынскім сельсавеце. У 1941 г. далучаны да пас. Новы.


Источник: http://forum.genoua.name/viewtopic.php?id=681
Автор: Муртазин Наиль Варисович

Яндекс.Метрика
© 2015-2024 pomnirod.ru
Кольцо генеалогических сайтов